Беларуская Служба

У Сумскай вобласці Украіны адзін чалавек загінуў, чацвёра атрымалі раненні ў выніку расійскіх абстрэлаў

01.09.2024 14:03
Расійская армія нанесла ўдары «Іскандэрамі» па калоне машын, што перавозілі збожжа ў Сумскай вобласці, заявіўшы, што знішчыла ваенную тэхніку Узброеных сіл Украіны.
Знішчаныя расійскім ударам грузавікі са збожжамhttps://t.me/prokuraturasumy

Адзін чалавек загінуў і чацвёра атрымалі раненні ў суботу ўвечары ў выніку ракетнага ўдару расійскіх войск па калоне збожжавозаў на дарозе Сумы — Харкаў. Па факце абстрэлу распачата дасудовае расследаванне, паведаміла ў нядзелю пракуратура Сумскага раёна.

«Паводле высноў следства, 31 жніўня 2024 года каля 20.30 праціўнік з выкарыстаннем забароненых міжнародным правам метадаў вядзення вайны нанёс ракетны ўдар па калоне збожжавозаў на маршруце Сумы-Харкаў каля вёскі Верхняя Сыраватка Сумскай вобласці», - гаворыцца ў паведамленні.

«У выніку нападу загінуў 23-гадовы кіроўца грузавіка, чацвёра вадзіцеляў атрымалі раненні. Адзін грузавік загарэўся, яшчэ каля 20 атрымалі пашкоджанні», — адзначылі ў пракуратуры.

Пракуратура ў супрацоўніцтве з іншымі праваахоўнымі органамі дакументуе наступствы стральбы. Дасудовае расследаванне вядзе Упраўленне СБУ ў Сумскай вобласці.

РАР/юл