Беларуская Служба

Расія можа рашыцца пашкодзіць падводныя кабелі, якія праходзяць па дне Балтыкі

07.09.2024 08:18
Справа датычыцца, сярод іншага, Балтыйскага мора.
.       .
Балтыка. Па дне мора пракладзеныя важныя камунікацыйныя кабелі. Фота: Pixabay.com/SimoneVomFeld

Расце рызыка дыверсіі з боку Расіі ў адносінах падводных кабеляў, па якіх паступае важная інфармацыя. Такія звесткі CNN атрымала ад двух дзяржчыноўнікаў ЗША.

Па дадзеных станцыі, у Расіі інтэнсіўна развіваецца вайсковае падраздзяленне Галоўнага ўпраўлення глыбакаводных даследаванняў (ГУГИ), задачай якога з'яўляюцца між іншым падводныя дыверсіі. Амерыканцы выявілі павышаную, падазроную актыўнасць расійскіх суднаў паблізу ключавых падводных кабеляў, часта на вялікіх адлегласцях ад узбярэжжа.

Справа датычыцца, сярод іншага, Балтыйскага мора. Сюды ўваходзяць падводныя тэлекамунікацыйныя кабелі, а таксама электрычныя. «Злучаныя Штаты былі б сур'ёзна занепакоеныя пашкоджаннем крытычнай падводнай інфраструктуры нашых саюзнікаў», — сказаў CNN адзін з чыноўнікаў.

IAR/нг