Такую зброю паставіла на ўзбраенне УСУ група ўкраінскіх інжынераў Wild Hornets. Аўтамат АК-47 усталявалі на платформу з чатырма шрубамі і паднялі ў паветра, як лятаючы дрон. У сярэдзіне жніўня такі комплекс упершыню атакаваў пазіцыі расійскіх войскаў – паведамляе BILD.
Лятаючы аўтамат можа кіравацца з абароненай пазіцыі ў некалькіх кіламетрах ад аператара. Як адзначае эксперт BILD па аналізе адкрытых дадзеных Юльян Рэпке, самае складанае ў такой распрацоўцы - стабілізаваць АК-47 пры стральбе, каб беспілотнік не адхіляўся з-за аддачы і не было вялікай розніцы ў паражэнні цэлі. Пакуль незразумела, наколькі эфектыўная такая зброя, ці паставяць яе на серыйную вытворчасць і ў якім аб'ёме.
нг