Беларуская Служба

Да 16 кастрычніка моладзь можа падаваць заяўкі на бясплатныя падарожжы па Еўропе

03.10.2024 12:32
З 2018 года на бясплатныя паездкі моладзі па Еўропе было прызначана каля 320 тыс. білетаў.
 2018           320 .
З 2018 года на бясплатныя паездкі моладзі па Еўропе было прызначана каля 320 тыс. білетаўкрыніца: x.com/EuropeanYouthEU

Да 16 кастрыніка да 12:00 гадзіны па цэнтральнаеўрапейскім часе  можна падаваць заяўкі на праграму-конкурс для моладзі DiscoverEU, якая дае права на цалкам бясплатныя падарожжы, перш за ўсё па чыгунцы, па Еўропе ў 2025-2026 гадах. Для таго, каб прыняць удзел у праграме, неабходна зарэгістравацца на адмысловым сайце і адказаць на пытанні на тэму Еўрапейска саюза.

Праграма ахоплівае маладых людзей, народжаных з 1 студзеня да 31 снежня 2006 года. Еўракамісія прызначыць на праграму 35 тыс. 500 бясплатных білетаў. Квіткі дазволяць падарожнічаць па краінах ЕС, а таксама дзяржавах, якія прымаюць удзел у еўрапейскай студэнцкай праграме Erasmus+. Гэта Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Паўночная Македонія, Нарвегія, Сербія і Турцыя. Білеты, тэрмін дзеяння якіх складае 30 дзён, неабходна выкарыстаць з 1 сакавіка 2025 года да 31 мая 2026 года.

Акрамя таго, удзельнікі праекту атрымаюць скідачную картку з амаль 40 тыс. зніжак, якія ахопліваюць грамадскі транспарт, наведванне культурных мерапрыемстваў і ўстаноў, спартыўных імпрэзаў і пражыванне.

Праграма ахоплівае падарожжы перш за ўсё чыгуначным транспартнам па Еўропе. У пэўных выпадках бясплатна можна будзе падарожнічаць паромамі і самалётамі, аднак гэтая магчымасць значна абмежаваная.

Праграма DiscoverEU упершыню была запушчаная ў 2018 годзе. Да гэтага часу на яе рэалізацыю было прызначана каля 320 тыс. білетаў, а заяўкі на ўдзел у праграме падало больш за 1 млн 300 маладых людзей.

вс