Беларуская Служба

Улады Малдовы абвінавачваюць Расію ва ўмяшанні ў прэзідэнцкія выбары

03.11.2024 15:43
Дарадца прэзідэнта Малдовы па нацыянальнай бяспецы напісаў, што дзеянні Расіі могуць «з высокай верагоднасцю сарваць вынікі выбараў».
        . , 3  2024
Прэзідэнт Малдовы Мая Санду перад выбарчым участкам пасля галасавання. Кішынёў, 3 лістапада 2024 года PAP/EPA/DUMITRU DORU

Улады Малдовы заявілі, што адзначаюць «масавае ўмяшанне» Расіі ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў. Галасаванне працягваецца з раніцы. Выбарчы ўчасткі будуць зачыненыя а 20:00 гадзіне паводле польскага часу (22:00 гадзіна паводле мінскага часу).

Дарадца прэзідэнта Малдовы па нацыянальнай бяспецы Станіслаў Секрыеру напісаў, што дзеянні Расіі могуць «з высокай верагоднасцю сарваць вынікі выбараў».

У другім туры выбараў удзельнічаюць актуальны кіраўнік дзяржавы Мая Санду і былы генеральны пракурор краіны Аляксандр Стаянагла. Ён са скандалам быў адхілены Санду ад пасады ў 2021 годзе.

У першым туры, які адбыўся два тыдні таму, Санду набрала 42,5% галасоў выбаршчыкаў. За яе апанента прагаласавала амаль 26% грамадзян Малдовы.

Сённяшняе галасаванне можна назваць супрацьстаяннем двух канцэпцый далейшага развіцця краіны, бо Санду з'яўляецца праеўрапейскім палітыкам, а Стаянагла лічыцца прарасійскім.

вс