Беларуская Служба

ЗША адмовілі ў візах каля 20 асобам, якія падрываюць дэмакратыю ў Грузіі

13.12.2024 14:49
Сярод іх дзейныя міністры і члены парламента.
.
.Photo: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дзярждэпартамент ЗША абвясціў, што адмовіў у выдачы віз прыкладна 20 асобам, абвінавачаным у падрыве дэмакратыі ў Грузіі. Сярод іх дзейныя міністры і члены парламента.

«Мы па-ранейшаму падтрымліваем рашэнне аб адмове ў візах высокапастаўленым службовым асобам, якія падрываюць або ўдзельнічаюць у падрыве дэмакратыі», — заявіў прэс-сакратар міністэрства Мэцью Мілер у заяве, апублікаванай AFP у пятніцу.

У візах адмовілі, у тым ліку, міністрам, парламентарыям і прадстаўнікам сіл бяспекі, але і простым грамадзянам.

26 кастрычніка ў Грузіі прайшлі парламенцкія выбары, на якіх, паводле афіцыйных вынікаў, перамагла партыя «Грузінская мара», якая знаходзіцца ва ўладзе з 2012 года, набраўшы 53,93 працэнта галасоў. Празаходняя прэзідэнтка Саламэ Зурабішвілі і апазіцыя адзначаюць парушэнні ў галасаванні і не прызнаюць вынікі. З 28 лістапада, калі ўрад абвясціў аб прыпыненні перамоў аб уступленні Грузіі ў ЕС да 2028 года, у краіне праходзяць шматтысячныя акцыі пратэсту, разагнаныя паліцыяй.

ав