«Сімвалічна, што ў знак салідарнасці на вуліцах няма калядных упрыгожванняў, гэта наша рэчаіснасць, радасць і ўпрыгожванні будуць толькі ў храмах і хрысціянскіх дамах», — сказаў Польскаму радыё айцец Даніэль Стабрыла з абацтва Успення Найсвяцейшай Багародзіцы Марыі ў Ерусаліме.
З-за змяншэння колькасці турыстаў і паломнікаў узровень беспрацоўя ў Бэтлееме вырас прыкладна да 50 працэнтаў. Паводле палесцінскага міністэрства эканомікі, беспрацоўе на Заходнім беразе ракі Ярдан складае каля 30 працэнтаў. Гэта таксама ўдарыла па ўладальніках крам і майстэрняў. Гэта будзе яшчэ адно сціплае свята.
«Іерусалім і Бэтлеем бяспечныя для турыстаў, але людзі баяцца. Адсутнасць калядных упрыгожванняў дадаткова перашкаджае ды ўзмацняе пачуццё застою», - дадаў святар.
Патрыярхі і кіраўнікі цэркваў у Ерусаліме скіравалі вернікам каляднае пасланне, у якім падкрэсліваюць важнасць надзеі, міру і салідарнасці.
«Нават у гэтае Божае Нараджэнне мы маем магчымасць вызваліць месца для таго, хто не знаходзіць сабе месца, адкрыць, што ён сам з’яўляецца нашай дарогай, нашым домам, нашым добрым хлебам, нашай надзеяй», — напісаў у пасланні на сёлетняе Божае Нараджэнне лацінскі патрыярх Іерусаліма кардынал П'ербатыста Піцабала.
ПР/юл