Поўнае далучэнне Румыніі і Балгарыі да Шэнгенскай зоны было адным з прыярытэтаў венгерскага старшынства ў Еўрасаюзе, якое завяршаецца.
Людзей, якія прыбываюць у Венгрыю з Румыніі, па-ранейшаму можа спыняць памежная паліцыя і правяраць іх права на ўезд у краіну. Аднак праходзіць праз пераходы стане прасцей і хутчэй, бо праверкі будуць выбарачнымі. Толькі падазроныя транспартныя сродкі будуць спыняць і правяраць.
Пра гэта ўлады Балгарыі і Румыніі заявілі адразу пасля рашэння міністраў ЕС ліквідаваць унутраныя межы на сушы. Гэта пераходныя палажэнні.
IAR/вх