Беларуская Служба

У Мілане з'явяцца «чырвоныя зоны», у якіх не змогуць знаходзіцца раней судзімыя людзі

28.12.2024 18:13
Гэта крок мясцовых уладаў у адказ на масавае дамагальніцтва да жанчын у навагоднюю ноч некалькі гадоў таму.
Milan Cathedral Duomo di Milano, Italy.
Milan Cathedral Duomo di Milano, Italy.Photo: shutterstock/CC0

Улады Мілана ўводзяць «чырвоныя зоны», дзе да канца сакавіка будзе забаронена знаходзіцца асобам, раней судзімым за незаконны абарот наркотыкаў, крадзяжы, сексуальныя дамагальніцтвы і напады.

Гэтыя нормы будуць дзейнічаць у такіх папулярных месцах, як Саборная плошча, прывакзальныя раёны, забаўляльныя раёны.

«Чырвоныя зоны» будуць дзейнічаць у Мілане на працягу трох месяцаў.

Згодна з правіламі, ва ўсіх гэтых месцах паліцыя можа загадаць неадкладна выдаліць людзей, якія, як мяркуецца, уяўляюць пагрозу грамадскай бяспецы. Рашэнне па гэтым пытанні было прынята падчас пасяджэння камітэта па парадку і бяспецы ў італьянскім горадзе, скліканага напярэдадні святкавання Новага года.

Тры гады таму на плошчы перад Міланскім саборам падчас навагодняй вечарынкі адбыліся масавыя дамагальніцтвы да жанчын.

Падчас пасяджэння камітэта па парадку і бяспецы Мілана было вырашана, што ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня на плошчы будзе працаваць спецыяльны пункт неадкладнага рэагавання і медыцынскай дапамогі.

PAP/вх