Беларуская Служба

У Харватыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

29.12.2024 08:28
У Харватыі больш за тры мільёны семсот тысяч грамадзян маюць права голасу.
          , , 26  2024 .
Жанчына праходзіць міма білборда з выявай кандыдата ў прэзідэнты Драгана Прымораца, Загрэб, 26 снежня 2024 г.EPA/ANTONIO BAT Dostawca: PAP/EPA.

Харваты выбіраюць прэзідэнта. Галасаванне пачалося ў 7.00 і працягнецца да 19.00. У першым туры ўдзельнічаюць восем кандыдатаў, у тым ліку тры жанчыны.

Фаварытам выбараў з'яўляецца цяперашні прэзідэнт Зоран Міланавіч, якога падтрымліваюць сацыял-дэмакраты. Паводле апытанняў, есць шанец, што дзейны прэзідэнт пераможа ў першым туры.

Хутчэй за ўсё, калі спатрэбіцца другі тур, то сустрэнуцца ў ім прэзідэнт Міланавіч і правацэнтрысцкі кандыдат Драган Прыморац.

Астатнія шэсць кандыдатаў маюць падтрымку ў апытаннях менш за дзесяць працэнтаў.

У Харватыі больш за тры мільёны семсот тысяч грамадзян маюць права голасу.

Галасаванне ўжо ідзе за мяжой. Першымі на выбары пайшлі харваты з Аўстраліі, апошнімі выбарчыя ўчасткі адкрыюцца ў ЗША — у Чыкага і Лос-Анджэлесе. Усяго, акрамя Харватыі, галасаванне пройдзе ў трыццаці васьмі краінах.

Найбольшая колькасць выбаршчыкаў зарэгістравана ў Босніі і Герцагавіне - больш за сто дзесяць тысяч.

IAR/яс