Беларуская Служба

Улады Ірана пацвердзілі арышт італьянскай журналісткі

30.12.2024 18:02
Італьянскія СМІ мяркуюць, што гэта помста за затрыманне іранскага агента ў аэрапорце Мілана.
Мірная акцыя супраць затрыманай у Іране італьянскай журналісткі PAP/EPA/JESSICA PASQUALON

Улады Ірана пацвердзілі арышт італьянскай журналісткі ў Тэгеране. Як гаворыцца ў заяве міністэрства культуры Ірана, Сесілія Саля «парушыла законы ісламскай рэспублікі».



29-гадовую журналістку газеты «Il Foglio» затрымалі 19 снежня. Італьянскія СМІ мяркуюць, што гэта помста за затрыманне іранскага агента ў аэрапорце Мілана.

Суд у Бостане абвінаваціў Махамада Абедзіні ў падтрымцы тэрарызму. Абедзіні абвінавацілі ў перадачы амерыканскіх ваенных тэхналогій Ірану. Па запыце амерыканскіх уладаў ён быў затрыманы 16 снежня, калі прыбыў у Мілан з Турцыі. Чакаецца, што італьянскі суд вырашыць, ці будзе Абедзіні экстрадаваны ў ЗША.

Праз тры дні ў Тэгеране была арыштаваная Сесілія Саля, якая мела журналісцкую візу. Некалькі дзён італьянскія ўлады трымалі ўсю справу ў сакрэце, спадзеючыся вызвалення журналісткі. Як паведамляюць італьянскія СМІ, Іран прапанаваў італьянскаму боку абмен вязняў.

Прэм'ер-міністр Джорджыя Мелоні і міністр замежных спраў Італіі Антоніа Таяні запэўнілі, што перамовы аб вызваленні жанчыны працягваюцца. Яны звярнуліся да СМІ з заклікам быць вельмі асцярожнымі.

IAR/аз