Беларуская Служба

Прэзідэнт КНР: Ніхто не можа спыніць аб'яднання Кітая з Тайванем

31.12.2024 17:02
Пекін лічыць незалежны востраў часткай сваёй тэрыторыі і заяўляе, што не выключае выкарыстання сілы для яго падпарадкавання.
Прэзідэнт КНР Сі ЦзіньпінPAP/EPA/XINHUA / WANG YE

Прэзідэнт КНР у сваёй навагодняй прамове заявіў, што «ніхто не можа спыніць» аб'яднанне Кітая з Тайванем. «Кітайцы па абодва бакі Тайваньскага праліва - адна сям'я», - сказаў Сі Цзіньпін у выступленні, якое транслявалі дзяржаўныя СМІ.



Пекін лічыць незалежны востраў часткай сваёй тэрыторыі і заяўляе, што не выключае выкарыстання сілы для яго падпарадкавання.

У траўні Лай Чынг-тэ ўступіў на пасаду прэзідэнта Тайваня. З таго часу Кітай узмацніў ціск на дэмакратычныя ўлады выспы, правёўшы тры буйныя ваенныя вучэнні.

Словы Сі Цзіньпіна адносна Тайваня прагучалі ўсяго за некалькі тыдняў да інаўгурацыі Дональда Трампа. Тайвань з'яўляецца ключавым пунктам спрэчкі паміж Пекінам і Вашынгтонам, які афіцыйна не прызнае суверэнітэту выспы, але з'яўляецца ейным стратэгічным саюзнікам і найбуйнейшым пастаўшчыком зброі.

IAR/аз