Эстонія абмяжоўвае выкарыстанне манет у адзін і два еўрацэнты. Абгрунтаванне ўладаў у Таліне – згаданыя манеты рэдка выкарыстоўваюцца, між тым, іхная вытворчасць дарагая.
Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Каміль Залеўскі:
- Паводле новых правілаў, зараз цэны ў Эстоніі акругляюць уніз або ўверх – да 5 або 10 еўрацэнтаў. У выпадку плацяжоў пры дапамозе банкаўскай карткі – нічога не мяняецца. Таксама, калі кліент будзе плаціць манетамі ў адзін і два еўрацэнты, то ў прадаўшчыка будзе абавязак іх прыняць, але найменшая манетa, у якой пакупнік атрымае рэшту – гэта 5 цэнтаў. Падобныя правілы ў траўні будуць уведзеныя ў Літве.
IAR/аз