Сем штатаў аб'явілі надзвычайнае становішча. Паведамляецца аб перабоях з электрычнасцю ў многіх гарадах.
З-за экстрэмальных умоў надвор'я было адменена больш за 2 тысячы 300 рэйсаў і каля 9 тысяч спалучэнняў былі затрыманыя. Акрамя таго,у панядзелак вечарам у 200 тысяч чалавек не было электрычнасці. Школы ў штатах ад Мэрыленда па Канзас зачыненыя, паведамляе ВВС.
Снежная бура стварыла небяспечныя ўмовы на дарогах у многіх раёнах ЗША. Паліцыя штата Місуры зафіксавала ў нядзелю як мінімум 365 ДТЗ, у выніку якіх пацярпелі дзясяткі чалавек, у тым ліку адзін чалавек загінуў. У суседнім Канзасе мясцовыя СМІ паведамілі, што два чалавекі загінулі ў аўтакатастрофе. З поўначы да раніцы панядзелка (па мясцовым часе) службы таксама зафіксавалі прыкладна 300 дарожна-транспартных здарэнняў у Вірджыніі; як мінімум адзін чалавек загінуў.
Мясцовыя ўлады паведамілі, што ў панядзелак раніцай у Х'юстане, штат Тэхас, знайшлі цела мужчыны, які замерз на аўтобусным прыпынку.
Паводле звестак амерыканскіх метэаролагаў, у аўторак у большасці паўночна-ўсходніх штатаў ЗША пройдзе снег і мокры снег. На тэрыторыі ад Тэхаса да ўзбярэжжа Мексіканскага заліва тэмпература можа апусціцца да мінус 10 градусаў Цэльсія.
РАР/юл