Беларуская Служба

Польшча – у еўрапейскіх лідарах па росту цэн на жыллё

13.01.2025 08:17
«Еўрастат» апублікаваў даныя па рынку нерухомасці ў Еўрапейскім Саюзе. 
Жылы кварталShutterstock/TheHighestQualityImages

У трэцім квартале 2024 года цэны на жыллё ў Еўрасаюзе выраслі на 3,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і на 1,4% у параўнанні з другім кварталам 2024 года, паведаміў «Еўрастат». 

У выпадку змены коштаў на нерухомасць у параўнанні з трэцім кварталам 2023 года Польшча апынулася на другім месцы сярод краін Еўрасаюза з ростам на 14,4%. Больш высокі паказчык зафіксаваны толькі ў Балгарыі (16,5%), на трэцім месцы - Венгрыя (13,4%). У сваю чаргу зніжэнне коштаў адбылося ў чатырох краінах: Францыі (-3,5%), Фінляндыі (-2,8%), Люксембургу (-1,7%) і Германіі (-0,7%). 

У параўнанні з другім кварталам 2024 года цэны на жыллё ў ЕС выраслі на 1,4%. Найбольшае падаражанне таксама адбылося ў Балгарыі (3,9%), за ёй ідуць Партугалія (3,7%) і Нідэрланды (3,6%). Зніжэнне коштаў назіралася ў дзвюх краінах: Фінляндыі (-0,6%) і Эстоніі (-0,5%). Для Польшчы рост коштаў склаў 1,6%, што дало ёй 13-е месца сярод краін ЕС. 

Еўрапейская статыстычная служба таксама параўнала даныя за трэці квартал 2024 года з цэнамі 2010 года. Найбольшая дынаміка росту коштаў на жыллё адбылася ў Эстоніі і Венгрыі (у абодвух выпадках па 230%), а таксама ў Літве (181%) і Латвіі (154%). Адзінай краінай, дзе адбылося падзенне, стала Італія (-4%). Польшча заняла 10-е месца сярод краін ЕС з ростам на 98%.

вс

Кватэры, якія ідуць за жыццёвым цыклам гаспадароў, — новы трэнд у будаўніцтве

09.01.2025 11:16
Раней жыллё класіфікавалі для пэўнай групы: для аднаго чалавека, пары, сям'і або пажылых людзей. Сёння трэба гнутка глядзець на жыллё. Новы трэнд у дызайне кватэр, якія змяняюцца разам з іх жыхарамі, з'явіўся ў  Вялікабрытаніі.