Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выказаў упэўненасць, што дасягненні яго прэзідэнцтва будуць бачныя ў наступныя гады і дзесяцігоддзі.
У сваім развітальным тэлезвароце 46-ты прэзідэнт ЗША адзначыў у якасці дасягненняў свайго ўрадавання рэкордную колькасць новых працоўных месцаў, нізкі ўзровень беспрацоўя, інвестыцыі ў інфраструктуру і самы нізкі ўзровень злачыннасці за апошнія 50 гадоў.
— Патрэбны час, каб адчуць увесь эфект ад таго, што мы зрабілі разам, але насенне было пасеяна.
Джо Байдэн таксама адзначыў поспехі ў знешняй палітыцы — умацаванне НАТА, падтрымку Украіны і добрую пазіцыю ЗША ў канкурэнцыі з Кітаем. Прэзідэнт перасцярог ад фарміравання ў ЗША алігархіі і канцэнтрацыі ўлады невялікай групай звышбагатых людзей, заклікаўшы амерыканцаў абараняць свабоду і дэмакратыю.
Інаўгурацыя 47-га прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адбудзецца 20 студзеня 2025 года верне.
iar/эж