Беларуская Служба

Аўдыягіды на польскай мове даступныя ў музеях Ватыкана

17.01.2025 17:30
Польская мова дададзена як дванаццатая моўная версія.
Ватыканjuni/Pixabay/CC0

Пасля доўгіх намаганняў польскага боку ў Ватыканскіх музеях цяпер ёсць аўдыягіды на польскай мове. У пятніцу яны былі прадстаўлены ў залі Сабескіх, дзе знаходзіцца карціна Яна Матэйкі з выявай перамогі Яна ІІІ Сабескага пад Венай.

Прысутнасць важных польскіх памятных рэчаў у папскіх калекцыях і прыток тысяч палякаў у музеі былі аргументамі амбасады Польшчы пры Святым Пасадзе, якая гадамі дамагалася ўвядзення аўдыягідаў. Яны дададзеныя як дванаццатая моўная версія.

У амбасадзе паведамілі, што атрымлівалі скаргі палякаў на адсутнасць такога аўдыягіда. Яны былі адрасаваны і дырэктарам музеяў.

Уся выстава на польскай мове — гэта 11 з паловай гадзін запісаў, якія ахопліваюць усе даступныя наведвальнікам маршруты: асноўны маршрут, спецыяльны маршрут пад лозунгам «Мастацтва і вера», дзіцячы і па павільёне павозак.

У пік сезона Ватыканскія музеі наведваюць амаль 40 тысяч чалавек у дзень. Сярод іх шмат палякаў. Тысячы іх прыбудуць падчас Святога Года, падчас якога чакаецца каля 32 мільёнаў пілігрымаў і турыстаў з усяго свету.

ав