Больш за 100 кіна-, тэатральных, візуальных і музычных мерапрыемстваў у дзясятках гарадоў Польшчы і Вялікабрытаніі – такія планы на культурны сезон Польшча-Вялікабрытанія 2025, які пачынаецца ў сакавіку. Праграма будзе доўжыцца да канца лістапада.
«Усімі гэтымі мерапрыемствамі, якія адбудуцца, мы хочам падкрэсліць, што Вялікабрытанія з’яўляецца для нас такім жа важным партнёрам, як і ўсе іншыя краіны Еўрасаюза», — заявіла намеснік міністра культуры Марта Цянкоўска на канферэнцыі, арганізаванай у Інстытуце Адама Міцкевіча.
«Мы хочам вярнуцца да таго, каб польская культура пастаянна прысутнічала ў Вялікабрытаніі, але таксама да таго, каб брытанскія артысты дэманстравалі сваю творчасць на сцэнах польскіх тэатраў і ў прасторах польскіх галерэй», — адзначыла яна.
Дырэктарка Брытанскай Рады ў Польшчы Рэйчэл Лонэ абвясціла: «Мы прапануем вельмі разнастайную праграму з больш чым 100 мастацкіх мерапрыемстваў, якія пройдуць у абедзвюх краінах. Мэта сезона — ажывіць польска-брытанскі культурны дыялог у адказ на глабальныя выклікі і стварыць новыя магчымасці для лідараў і дзеячаў культуры, а таксама новага пакалення мастакоў».
ав