«Мы будзем праводзіць аперацыі па ўсёй краіне», — сказала Reuters крыніца з акружэння Трампа. «Вы ўбачыце арышты ў Нью-Ёрку і Маямі», — дадала яна.
The Wall Street Journal са спасылкай на чатырох знаёмых з гэтым пытаннем паведамляе, што ў аўторак службы пачнуць масавую аперацыю па затрыманнях у Чыкага, якая павінна стаць першай часткай масавай дэпартацыі мігрантаў. Чакаецца, што аперацыя працягнецца тыдзень.
Каманда Трампа пакуль не адказала на запыт Reuters, але будучы прэзідэнт ЗША падчас перадвыбарчай кампаніі неаднаразова заяўляў, што мае намер «выгнаць» з краіны мігрантаў.
«Праз некалькі хвілін пасля маёй інаўгурацыі мы пачнем найбуйнейшую аперацыю па дэпартацыі ў гісторыі Амерыкі», — заявіў Трамп у студзені 2024 года.
Reuters мяркуе, што ў бліжэйшыя тыдні Трамп будзе выкарыстоўваць дзяржаўныя органы для дэпартацыі рэкорднай колькасці мігрантаў. Ужо падчас свайго першага тэрміну (2017–2021) ён аказваў ціск на суды, каб яны дазволілі дэпартацыю мігрантаў.
PAP/вх