Беларуская Служба

Пачынаецца Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы

14.02.2025 07:36
Асаблівая ўвага надаецца сённяшняй сустрэчы віцэ-прэзідэнта ЗША Дж. Вэнс з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Ілюстрацыйнае фотаScreenshot z https://securityconference.org/

Сёння пачынаецца Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы, у цэнтры ўвагі якой Украіна і Блізкі Усход.

У Мюнхен прыехалі тыя, хто мае ўплыў на справы бяспекі ў свеце. Гэта 60 прэзідэнтаў і кіраўнікоў урадаў, 150 міністраў, сярод якіх амерыканскі віцэ-прэзідэнт Джэй Вэнс, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прадстаўнікі нямецкага ўрада, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ды шмат іншых. 

Асаблівая ўвага надаецца сённяшняй сустрэчы віцэ-прэзідэнта ЗША Джэя Вэнса з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Гэта важна ў сувязі з нядаўняй размовай Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна, адзначае кіраўнік польскай дыпламатыі. «Канферэнцыя, якая пачынаецца, праходзіць у цені драматычных падзей на Блізкім Усходзе, але, па-другое, таксама ў цені драматычных падзей паміж ЗША і Расіяй. Падобна на тое, што ў трансатлантычным парадку дня гаворка ідзе не толькі пра будучыню Украіны, але і пра рэканфігурацыю НАТА», — анансаваў Радаслаў Сікорскі.

Пяць тысяч паліцэйскіх, у тым ліку з-за межаў Баварыі і нават з Аўстрыі, ахоўваюць бяспеку ўдзельнікаў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

ПР/юл