Змена каштоўнасцяў у амерыканскай палітыцы на гэты раз можа азначаць змену рэальнай палітыкі ў адносінах Еўропы. Пра гэта ў эфіры Польскага радыё заявіў палітолаг Павел Крулікоўскі (Paweł Krulikowski), каментуючы заявы палітыкаў падчас Мюнхенскай канферэнцыі. Гаворка ідзе, між іншым, пра выступ віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Ды Вэнса пра пагаршэнне сітуацыі са свабодай слова ў Еўропе і ізаляцыю партый з крайне правымі і крайне левымі поглядамі.
На думку эксперта, у такой сітуацыі Еўропа павінна будаваць уласную канцэпцыю эканамічнай палітыкі і палітыкі бяспекі. А гэта будзе нялёгка.
- У гэтай прамове шмат гаварылася пра каштоўнасці. Калі мы не раздзяляем каштоўнасцяў, якія цяпер будуць прасоўваць на свеце ЗША, дык у нас няма іншага выйсця, як пабудаваць сваю ўласную канцэпцыю - як будаваць далей адносіны згодна з нашымі прынцыпамі, з нашымі поглядамі, у тым ліку на бяспеку і эканоміку. А гэта будзе вельмі цяжкай задачай, беручы пад увагу тое, як моцна мы залежым ад Злучаных Штатаў.
Павел Крулікоўскі дадаў, што магчымы выхад ЗША з Еўропы можа быць сігналам Кітаю — уся ўвага Амерыкі будзе сканцэнтраваная на Ціхім акіяне.
Напярэдадні Мюнхенскай канферэнцыі міністр абароны ЗША заявіў, што амерыканскую прысутнасць у Еўропе нельга лічыць вечнай.
iar/нг