Ён дадаў, што з украінцамі яму было складаней размаўляць. На думку Трампа, Пуцін дзейнічае рацыянальна, павялічваючы бамбёжкі Украіны.
«Я яму (Пуціну) веру. Я думаю, што мы вельмі добра ладзім з Расіяй, а цяпер яны бамбяць Украіну, як вар'яты. Шчыра кажучы, мне цяжэй ладзіць з Украінай. У іх няма карт. У іх няма карт. Як вы ведаеце, мы сустракаемся ў Саудаўскай Аравіі на наступным тыдні і размаўляем, я думаю, што з пункту гледжання канчатковага выніку, з Расіяй будзе лягчэй ладзіць — што дзіўна, таму што ў іх ёсць усе карты і цяпер яны бамбяць Украіну як вар'яты», — сказаў Трамп у Авальнай зале, адказваючы на пытанне, ці верыць ён, што Расія хоча міру.
Трамп нагадаў пра свой папярэдні допіс у сацыяльных сетках, у якім пагражаў Расеі санкцыямі, але сказаў, што Пуцін «робіць тое, што зрабіў бы любы іншы на яго месцы».
«Я думаю, што ён хоча спыніць гэта і пакончыць з гэтым. І я думаю, што ён б'е па іх мацней, чым калі-небудзь», — сказаў прэзідэнт ЗША.
PAP/вх