Беларуская Служба

Ёсць згода падоўжыць на паўгода санкцыі ЕC у дачыненні да Расіі. Але прыйшлося пайсці на саступкі

14.03.2025 14:12
Ёсць згода падоўжыць на паўгода санкцыі ЕC у дачыненні да Расіі. Для гэтага прыйшлося выдаліць трох чалавек са спісу неўязных па просьбе Венгрыі.
Уладзімір ПуцінPAP/EPA/GAVRIIL GRIGOROV/SPUTNIK/KREMLIN POOL

Санкцыі, падоўжаныя да сярэдзіны верасня, з'яўляюцца індывідуальнымі, а не эканамічнымі, і тычацца забароны на ўезд у ЕС і блакіроўкі актываў у Еўропе. Зараз у чорным спісе 2400 чалавек, кампаній і арганізацый.

Венгрыя некалькі тыдняў пагражала вета, але спыніла блакаванне пасля таго, як некаторыя патрабаванні былі выкананыя. Першапачаткова венгры патрабавалі выкрасліць з «чорнага спісу» восем чалавек, у першую чаргу алігархаў, блізкіх да Уладзіміра Пуціна. У канчатковым выніку са спісу будуць выключаны тры чалавекі, у тым ліку Мошэ Кантар, ключавы вытворца ўгнаенняў у Расіі і былы прэзідэнт Еўрапейскага яўрэйскага кангрэса. Гэта патрабаванне Венгрыі было доўгі час, але нядаўна яно было падмацавана прэзідэнцтвам Дональда Трампа. І таму ў паветры лунала рэальная пагроза, што гэтым разам санкцыі не будуць працягнутыя.

Было вырашана, што варта ахвяраваць трыма людзьмі, каб захаваць санкцыі ў дачыненні да больш чым 2400 асоб, кампаній і арганізацый.

Узначальвае гэты спіс Уладзімер Пуцін, і акрамя алігархаў у яго таксама ўваходзяць вайскоўцы, міністры, губернатары, чальцы Рады бяспекі, дэпутаты Думы, прапагандысты і асобы, адказныя за выкраданні ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторыяў і вываз іх у глыб Расіі. Ёсць і ключавыя прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу.

ав