Міністры замежных справаў G7 у пятніцу заклікалі Расію прыняць прапанову аб спыненні агню з Украінай. Яны падкрэслілі, што ў адваротным выпадку Расія сутыкнецца з новымі санкцыямі.
Група падкрэсліла, што «любое спыненне агню павінна строга выконвацца» і падкрэсліла неабходнасць трывалых і надзейных механізмаў бяспекі, якія дазволяць Украіне эфектыўна стрымліваць і абараняцца ад любых далейшых актаў агрэсіі, паведамляе Reuters.
У пятніцу, праз некалькі гадзін пасля публікацыі пазіцыі міністраў замежных спраў G7 у Канадзе, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сацыяльнай сетцы Truth Social, што «настойліва прасіў Уладзіміра Пуціна захаваць жыццё тысячам акружаных украінскіх вайскоўцаў». Чацвярговыя перамовы з Пуціным ён ацаніў як вельмі добрыя і прадуктыўныя.
Заява групы, у якую ўваходзяць Вялікабрытанія, Канада, Францыя, Германія, Італія, Японія і ЗША, была прынята дыпламатамі высокага ўзроўню, але стане афіцыйным дакументам толькі пасля зацвярджэння міністрамі замежных спраў, нагадвае Reuters.
Міністар замежных справаў Канады Мэлані Джолі ў выступе пасля сустрэчы падкрэсліла, што цяпер G7 будзе «назіраць за расійскім адказам» на прапанову ЗША аб перамір’і.
ав