Беларуская Служба

Літва гатовая прыняць больш амерыканскіх вайскоўцаў

26.03.2025 09:35
«Гэта выгадна абодвум бакам», - пераконваў у Вашынгтоне кіраўнік літоўскай дыпламатыі.
Сцяг Літвыjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Літва гатовая прыняць больш амерыканскіх вайскоўцаў. Пра гэта ў Вашынгтоне заявіў кіраўнік літоўскай дыпламатыі Кястуціс Будрыс, які сустрэўся з дзяржсакратаром ЗША Маркам Рубіа.

Пасля сустрэчы ў каментары для літоўскіх СМІ Будрыс заявіў, што Літва, як краіна-гаспадар, гарантуе ўзорную падтрымку са свайго боку. Міністр адзначыў, што ў яго краіне ёсць добрая база падрыхтоўкі і ўмовы для вайскоўцаў.



«Літва гатовая пашырыць гэтую інфраструктуру і прыняць яшчэ больш амерыканскіх вайскоўцаў», — сказаў Кястуціс Будрыс.

«Гэта выгадна абодвум бакам, таму што стрымліванне эфектыўнае. Але гэта таксама эканомія грошай для Амерыкі, што для іх цяпер важна», — падкрэсліў палітык.



Літоўскі міністр удзельнічаў у сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША разам са сваімі калегамі з дзвюх іншых балтыйскіх краін —Латвіі і Эстоніі. Падчас перамоў уздымаліся пытанні трансатлантычнага супрацоўніцтва і дасягнення трывалага міру ва Украіне.

IAR/аз

Літва гатова размясіць ядзерную зброю хаўруснікаў па НАТА 

15.03.2025 13:32
 Пры гэтым размясціць у сябе ядзерную зброю Вільні пакуль ніхто не прапаноўваў.

Латвія закрывала мяжу з Беларуссю 

17.03.2025 11:27
Адзіны КПП, які працуе на мяжы Беларусі і Латвіі, не функцыянаваў прыблізна 9 гадзін.