Беларуская Служба

Rzeczpospolita: У Польшчы распачалася эпідэмія атлусцення

28.03.2025 13:43
Польская сістэма аховы здароўя не гатовая змагацца з атлусценнем, а агульнанацыянальная стратэгія прафілактыкі і лячэння не распрацаваная. 
   9  .
Хвароба ёсць у 9% польскіх падлеткаў.Shutterstock/ BELL KA PANG

Амаль кожны чацвёрты паляк пакутуе на атлусценне. І хаця лячэнне ўскладненняў гэтай хваробы каштуе шмат, дагэтуль няма адзінай, паслядоўнай, комплекснай сістэмы лячэння гэтай усё больш распаўсюджанай хваробы стылю жыцця, – піша ў пятніцу Rzeczpospolita.

Паводле дадзеных Вышэйшай кантрольнай палаты за 2023 год, якія цытуе газета, прыкладна 9 мільёнаў чалавек у Польшчы пакутуюць ад атлусцення, у тым ліку дзеці і падлеткі. Хвароба ёсць у 9% польскіх падлеткаў. Да 2033–2035 гадоў 40%  насельніцтва Польшчы можа пакутаваць на атлусценне, улічваючы цяперашнія тэмпы распаўсюджвання гэтай хваробы.

Вялікі адсотак людзей з атлусценнем у грамадстве, акрамя негатыўных наступстваў для саміх пацыентаў, таксама істотна павялічыць агульныя выдаткі сістэмы аховы здароўя. Дадзеныя Нацыянальнага фонду здароўя паказваюць, што ў 2020–2022 гадах у Польшчы ад ускладненняў атлусцення лячыліся амаль 800 тысяч пацыентаў, якія атрымалі ў агульнай складанасці 2,2 мільёна разнастайных медычных паслуг.

Rzeczpospolita піша, што польская сістэма аховы здароўя не гатовая змагацца з атлусценнем, а агульнанацыянальная стратэгія прафілактыкі і лячэння не распрацаваная. Па гэтай прычыне, як піша газета, медустановы першаснага звяна накіроўвалі пацыентаў у клінікі, якія займаюцца ўскладнення мі гэтых захворванняў, таму лекары больш засяроджваліся на наступствах хваробы, чым на лячэнні яе прычын.

Rzeczpospolita цытуе патрабаванні Польскага таварыства лячэння атлусцення, у якіх лекары дабіваюцца ўключэння пытанняў, звязаных з атлусценнем, у навучальныя планы медычных ВНУ.

эж