Беларуская Служба

Колькасць загінулых у выніку ўчорашняга землятрусу ў М'янме перавысіла тысячу

29.03.2025 07:58
Паводле дадзеных кіроўнай ваеннай хунты краіны, ад удару стыхіі загінулі 1002 чалавекі, 2376 атрымалі раненні.  Раней паведамлялася пра сямсот загінулых.
Пасля землятрусу ў М'янме абрынулася пагада Маха М'ят Муні ў ў МандалаіEPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA.

Землятрус магнітудай 7,7 адбыўся ўчора на паўночны захад ад горада Сагаінг у цэнтры М'янмы, выклікаўшы вялізарныя разбурэнні ў большай частцы краіны. Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся на глыбіні 10 кіламетраў.

Кіроўная хунта краіны абвясціла надзвычайнае становішча ў шасці рэгіёнах.

Сейсмічныя штуршкі адчуваліся і ў Тайландзе. У Бангкоку ў выніку стыхійнага бедства абрынуўся хмарачос. Як мінімум дзевяць загінулі і больш за 100 прапалі без вестак. У горадзе абвешчаны рэжым стыхійнага бедства.

Акрамя М'янмы і Тайланда землятрус адчуваўся таксама ў Кітаі, Індыі ды Камбоджы.

ПР/юл