Веймарскі трохкутнік, у тым ліку Польшча, павінен стаць рухаючай сілай Еўропы - такое палажэнне было ўключана ў кааліцыйныя дамоўленасці ў Германіі. Да перамоў хрысціянскіх дэмакратаў і сацыял-дэмакратаў ужо далучыліся лідары ХДС, ХСС і СДПГ.
Этап з удзелам лідараў партый азначае, што засталося вырашыць апошнія, самыя складаныя тэмы. Кіраўнік СДПГ Ларс Клінгбайл назваў тры. Па-першае, дакладны інвестыцыйны план. «Па-другое, Германія павінна быць больш канкурэнтаздольнай. І трэці момант - зрабіць жыццё ў Германіі лепшым і бяспечней», - сказаў Ларс Клінгбайл, маючы на ўвазе, з аднаго боку, нелегальную іміграцыю і сацыяльную сістэму, а з другога - тарыфы, уведзеныя прэзідэнтам ЗША.
Падобным чынам вызначыў свае прыярытэты Фрыдрых Мерц, які збіраецца стаць канцлерам, указваючы на нелегальную іміграцыю і канкурэнтаздольнасць нямецкіх кампаній. «Самым вялікім выклікам для нас будзе бюджэтная дысцыпліна. Мы павінны шмат эканоміць», — анансаваў лідар ХДС.
Сярод ужо заключаных кааліцыйных пагадненняў ёсць указанне на ключавую ролю супрацоўніцтва з Францыяй і Польшчай у пабудове моцнага еўрапейскага лідэрства. ХДС/ХСС і СДПГ на апошнім этапе ў асноўным займаюцца ўнутранымі праблемамі.
Абедзве групы хочуць, каб урад прынёс прысягу цягам месяца.
ПР/юл