Беларуская Служба

Не чапаць бурбона! Парыж асцерагаецца, што амерыканскае мыта ўдарыць па французскай віннай прамысловасці

07.04.2025 11:30
Намеснік кіраўніка Еўракамісіі кажа пра магчымы адказу на мытныя тарыфы ЗША, але без пошлін на амерыканскі бурбон.
.    .
Алкаголь. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Felix Wolf/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрасаюз адкажа на мытныя тарыфы ЗША прапарцыйна, заяўляе намеснік кіраўніка Еўракамісіі, камісар па прамысловай стратэгіі Стэфан Сежурнэ. Усё ж французскі палітык спадзяецца, што адказ ЕС не закране амерыканскага віскі, каб дазволіць пазбегнуць увядзення амерыканскага мыта таксама на еўрапейскую алкагольную прамысловасць. Гэта адна з тэм, якія будуць абмяркоўвацца на сённяшняй сустрэчы міністраў гандлю краін ЕС у Люксембургу.



«Прапарцыйнасць і ўмацаванне еўрапейскага адзінства» - такімі прынцыпамі, паводле намесніка кіраўніка Еўракамісіі, павінен кіравацца ЕС у адказ на амерыканскія мыты.

Паводле яго, на гэтым тыдні будзе складзены спіс амерыканскіх тавараў, на якія могуць быць уведзеныя дадатковыя пошліны.

«Што тычыцца бурбона, я спадзяюся, што яго можна будзе выключыць з гэтага спісу», — падкрэсліў французскі камісар у інтэрв'ю радыё France Inter.

Гэта ключавое пытанне для ўладаў у Парыжы і французскай віннай прамысловасці, якая ў значнай ступені залежыць ад экспарту ў ЗША.



Раней Дональд Трамп прыгразіў увесці 200-працэнтныя мытныя пошліны на еўрапейскі алкаголь у выпадку „нападу ЕС” на бурбон.

«Гэта не значыць, што Еўропа нічога не будзе рабіць у дачыненні да іншых сектараў», — запэўніў Сежурнэ.

Ён адзначыў, што ЕС таксама разглядае магчымасць выключэння амерыканскіх кампаній з публічных тэндэраў ЕС.

IAR/аз

Першыя глабальныя рэакцыі на мытныя пошліны ЗША

03.04.2025 08:29
 На тавары, якія імпартуюцца з рынку ЕС, мытныя пошліны складуць 20%.