У сталіцы Амана Маскаце пачаліся іранска-амерыканскія перамовы па ядзернай праграме Ірана.
Іранскую дэлегацыю ўзначальвае міністр замежных спраў Абас Аракчы, амерыканскую — спецыяльны пасланнік прэзідэнта Дональда Трампа па Блізкім Усходзе Стыў Віткоф. Перамовы праходзяць пры пасрэдніцтве міністра замежных спраў Амана, а абедзве дэлегацыі знаходзяцца ў розных пакоях.
Абас Аракчы перад пачаткам перамоў заявіў, што яго краіна імкнецца да справядлівага і сумленнага пагаднення са Злучанымі Штатамі. Прэзідэнт Трамп неаднаразова пагражаў бамбіць Іран, калі не ўдасца дасягнуць кампраміс.
IAR/нг