Беларуская Служба

У італьянскай Анконе ўшанавалі памяць жаўнераў ІІ Польскага корпусу

18.07.2019 13:14
Падчас баёў за горад загінулі 39 афіцэраў і 338 радавых ІІ Польскага корпусу.
    .
Ветэраны падчас урачыстасці ў Анконе.PAP/Rafał Guz

У 75-ю гадавіну вызвалення італьянскай Анконы была ўшанаваная памяць жаўнераў ІІ Польскага корпусу, якія змагаліся за горад. Урачыстасць перад Брамай Santo Stefano, праз якую 18 ліпеня 1944 году ўвайшоў полк Карпацкіх уланаў, сабраліся жыхары і ўлады Анконы, ветэраны арміі генерала Уладзіслава Андэрса і прадстаўнікі польскіх уладаў.

Кіраўнік Установы па справах ветэранаў і ахвяр рэпрэсій Ян Юзаф Каспшык нагадаў, што хоць Польшча ў выніку Другой сусветнай вайны была зняволеная, то адрыятычная кампанія і вызваленне Анконы былі доказам, што палякі ніколі не здаюцца.

Я. Ю. Каспшык: Для палякаў свабода стаіць на першым месцы. Прыкладам гэтага з’яўляюцца прысутныя тут ветэраны ІІ Польскага корпусу. Кожны х іх прайшоў праз пекла савецкіх лагераў, а ўсё ж 75 гадоў таму з арміі нявольнікаў яны пераўтварыліся ў армію, якая ў пераможным паходзе крочыла праз Апенінскі паўвостраў, дайшла да Анконы. Несла свабоду гораду і італьянскаму народу.

Падчас баёў за Анкону загінулі 39 афіцэраў і 338 радавых ІІ Польскага корпусу. У цэлай адрыятычнай кампаніі загінула больш за тысячу польскіх ваенных. Усе яны пахаваныя на Польскіх вайсковых могілках у Ларэта.

ав