Беларуская Служба

Злучаныя Штаты хочуць адпомсціць Францыі

27.07.2019 12:37
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што прыме меры супраць Францыі ў адказ на ўвядзенне лічбавага падатку.
    .
Дональд Трамп у Белым доме.EPA/JIM LO SCALZO Dostawca: PAP/EPA

Гэта новая аплата, якай французскі ўрад абклаў глабальныя тэхналагічныя канцэрны.

Трамп паведаміў, што яго ўрад можа ўвесці мыта на французскія віна. Амерыканскі прэзідэнт не хаваў незадаволенасці трох працэнтным падаткам ад продажаў, які давядзецца выплачваць амерыканскім тэхналагічным кампаніям, якія працуюць у Францыі. Трамп усклаў на прэзідэнта Францыі адказнасць за ўвядзенне падатку.

«Неўзабаве мы прымем значныя меры ў адказ на глупства Макрона», – напісаў Трапм. Пазней на сустрэчы з журналістамі, ён заявіў, што заўсёды любіў больш амерыканскія віна, чым французскія.

Дональд Трамп папярэдзіў прэзідэнта Макрона, што амерыканскае мыта могуць быць накладзеныя на іншыя французскія прадукты.

ПР/юл