Беларуская Служба

Не менш за восем чалавек загінулі ў выніку серыі землятрусаў на Філіпінах

27.07.2019 13:02
Ад землятрусу пацярпелі ў першую чаргу маланаселеныя выспы Батанэс.
Землятрус на ФіліпінахEPA/PROVINCIAL GOVERNMENT OF BATANES Dostawca: PAP/EPA.

Каля 60 чалавек пацярпелі, перадае AFP. Паводле дадзеных Геалагічнай службы ЗША, за апошнія гадзіны на поўначы архіпелага і ў водах паблізу яго было зафіксавана не менш за чатыры падземныя штуршкі магнітудай ад 4,5 да 5,9 балаў. Пагроза цунамі ня абвяшчалася.

Паводле словах уладаў, шмат хто ў гэты час знаходзіўся ў сваіх дамах, таму што землятрусы пачаліся раніцай.

Ад землятрусу пацярпелі ў першую чаргу выспы Батанэс, – гэта маланаселеныя астравы на поўнач ад самай вялікай выспы краіны – Лусона.
Галоўны ўдар меў шок сілу 5,4 балаў, аднак другасныя ўдары былі мацней. Найбольшая з іх мела значэнне 5,9, а паўторныя страсанні былі мацнейшыя.

На месцы праводзіцца выратавальная аперацыя, і вядзецца пошук зніклых, у якім удзельнічае войска. Шматлікія будынкі на востраве паваліліся. Разбураныя таксама некаторыя дарогі.

Філіпіны знаходзяцца ў так званым Ціхаакіянскі коле агню. Гэта вобласць падвышанай сейсмічнай і вулканічнай актыўнасці з прычыны кантакту двух кантынентальных тэктанічных пліт у гэтым месцы.

ПР/юл