У Маскве міліцыя затрымала 1388 чалавек. Апошнія дадзеныя прывёў партал OWD-Info, які адсочвае сітуацыю апазіцыі ў расійскай сталіцы. Па статыстыцы, гэта самая вялікая колькасць затрыманых за апошнія 7 гадоў. Гэта была дэманстрацыя за свабодныя выбары, і масквічы масава пратэставалі супраць адмовы рэгістрацыі мясцовых прадстаўнікоў апазіцыі на мясцовых выбарах.
Апошнія два тыдні маскоўская апазіцыя патрабавала допуску незалежных кандыдатаў да ўдзелу ў выбарах мясцовых уладаў. Выбарчыя камісіі пад рознымі надуманымі прычынамі не прынялі заявак на рэгістрацыю як мінімум 57 чалавек, у тым ліку вядомых апазіцыйных актывістаў.
Маскоўскія ўлады прызналі суботнюю дэманстрацыю, арганізаваную ў абарону свабодных выбараў, незаконнай. Міліцыя жорстка разагнала групы ўдзельнікаў акцыі і затрымала ўсіх, хто спрабаваў падысці да будынку сталічнай адміністрацыі.
Як падкрэсліваюць праваабаронцы, афіцэры арыштоўвалі людзей розных узростаў, у тым ліку непаўналетніх. Партал OWD-Info паведамляе, што гэта датычыцца як мінімум 42 чалавек.
Гвалт прымяняўся да многіх людзей. У некаторыя моманты афіцэры гналі натоўп дубінкамі. У некаторых людзей была разбітая галава – у тым ліку ў дарадцы Маскоўскага раёна Хамоўнікаў, Аляксандра Парушына.
Некаторыя журналісты і інтэлектуалы, якія ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту, таксама былі дастаўлены ў міліцыю.
Раней міліцыя прэвентыўна спыняла лідараў апазіцыі – у тым ліку супрацоўнікі Аляксея Навальнага – Іван Жданаў, Любоў Собаль (кандыдат на мясцовых выбарах у Маскве, кандыдатура якой была адхіленая).
У незалежных СМІ пратэст супраць фальсіфікацыі выбараў у Маскве параўноўваўся да ўкраінскай аранжавай рэвалюцыі.
яс