Беларуская Служба

Грамадзянства РФ за паўгода атрымалі амаль 45 тысяч украінцаў

29.07.2019 14:40
Колькасць грамадзян Украіны, якія атрымалі расійскі пашпарт, вырасла на 5 тысяч у параўнанні з паказчыкамі мінулага года.
 .
Расійская сімволіка.Motorolla/pixabay.com/CC0

Расія ў першым паўгоддзі 2019 года дала грамадзянства амаль 45 тысячам украінцаў. Пра гэта гаворыцца ў статыстычных дадзеных па міграцыйнай сітуацыі Міністэрства ўнутраных спраў РФ?паведамляе Карэспандэнт.

У прыватнасці, за студзень-чэрвень 44 тысячы 898 украінцаў атрымалі грамадзянства РФ (прынята, адноўлена, прызнана). Таксама за названы перыяд прынята рашэнне аб выдачы 30 тысяч 772 відаў на жыхарства для ўкраінцаў, яшчэ больш за 29 тысяч 177 атрымалі дазволу на часовае пражыванне. Усяго ў цяперашні час у РФ пражывае па відах на жыхарства 172 тысячы ўкраінцаў.

Пры гэтым за студзень-чэрвень 2018 года расійскае грамадзянства атрымалі 39,6 тысяч грамадзян Украіны.

Нагадаем, за ўвесь 2018 год Расія прадставіла грамадзянства 83 тысячам украінцаў. Тады паведамлялася, што колькасць украінцаў, якія жадаюць атрымаць расійскі пашпарт, памяншаецца трэці год запар.

Таксама паведамлялася, што 17 ліпеня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прадастаўленні грамадзянства РФ у спрошчаным рэжыме жыхарам усяго Данбаса.

ав