Беларуская Служба

У Францыі абмежаваны забор вады

10.08.2019 14:07
Вышэйшы  ’’чырвоны’’ узровень крызіснага становішча ўведзены ў 39 дэпартаментах краіны.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/greenaperture

У 83 з 95 дэпартаментаў кантынентальнай Францыі было ўведзенае абмежаванне на спажыванне вады. Агулам, на тэрыторыі краіны было прынята 182 адпаведных адміністрацыйных рашэння. Абмежаванні распаўсюджваюцца як на прадпрыемствы, так і на прыватных спажыўцоў. Улады заахвочваюць эканоміць водныя рэсурсы.

Цяпер Францыя змагаецца з наступствамі засухі, якая наступіла ў выніку анамальнага сквару. На працягу траўня і ліпеня ў шматлікіх гарадах Францыі слупок тэрмометра перакрочваў паказчык у 40 градусаў паводле Цэсльсія.

Вышэйшы  ’’чырвоны’’ узровень крызіснага становішча ўведзены ў 39 дэпартаментах. Гэта азначае, што ваду можна выкарыстоўваць выключна ў спажывецкіх мэтах і для падтрымання грамадкай бяспекі і здароўя. За ўсю гісторыю Францыі ўпершыню колькасць дэпартаментаў, закранутых дадзенымі абмежаваннямі, дасягнула такога вялікага маштабу.

IAR/эж