У Ланскім замку пад Прагай пачалася двухдзённая сустрэча прэзідэнтаў краін Вышаградскай групы. На саміце кіраўнікоў Польшчы, Чэхіі, Венгрыі і Славакіі польскі бок прадстаўляе прэзідэнт Анджэй Дуда. Размовы датычаць палітыкі Еўрасаюза.
У прыватнасці лідары будуць гаварыць пра змены ў інстытутах Еўрапейскага Саюза, а таксама пра праблемы клімату, энергетычную бяспеку і брэксіт.
У сваю чаргу, у кантэксце новага бюджэту супольнасці прэзідэнты будуць абмяркоўваць пазіцыі сваіх краін.
- Усе краіны Вышаградскай групы гавораць у адзін голас па справе структуры шматгадовага бюджэту.
Такім чынам некалькі тыдняў таму пераконваў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.
Заўтра галоўнай тэмай сустрэчы стане пытанне пашырэння Еўрапейскага Саюза на краіны Заходніх Балканаў. Апрача таго да лідараў Вышаградскай групы далучацца прэзідэнты Славеніі і Сербіі. Менавіта Сербія побач з Чарнагорыяй з'яўляецца галоўным кандыдатам на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз.
аз