У адказ на скаргі Еўракамісіі Суд у Люксембургу прыняў рашэнне, што польскі закон аб судах агульнай юрысдыкцыі, які ўводзіць новыя прынцыпы сыходу ў адстаўку суддзяў, супярэчыць заканадаўству Еўрапейскага саюза.
Розніцу ў пенсійным узросце суддзяў у залежнасці ад полу ў снежні 2017 года аспрэчыла ў судзе Еўрапейская камісія. Сёння Суд ЕЗ падтрымаў Еўракамісію ў спрэчцы з Польшчай.
Нягледзячы на тое, што пазней Польшча ўнесла ў закон аб судах агульнай юрысдыкцыі папраўкі, Брусель не адклікаў свой пазоў, паколькі, як патлумачылі ў ЕК, не ўсе яго спрэчныя моманты былі развеяныя.
Зараз ужо новы склад Еўрапейскай камісіі будзе ацэньваць змененыя палажэнні на прадмет адпаведнасці заканадаўству Еўразвязу.