У сувязі з забастоўкай настаўнікаў у сераду, 6 лістапада ў Галандыі былі зачыненыя больш за 4 тысячы школаў. Сёлета восенню ў Нідэрландах ужо баставалі фермеры, працаўнікі будаўнічай сферы, а зараз гэты спіс працягнулі настаўнікі.
Забастоўка настаўнікаў праходзіць, нягледзячы на пагадненне, якое было дасягнутае паміж прафсаюзамі і ўрадам Марка Рутэ. Паводле дадзенага пагаднення, на адукацыю ў Галандыі павінны выдаткаваць на 460 млн еўра больш чымсьці планавалася. Дадатковыя выдаткі пойдуць на павелічэнне колькасці настаўнікаў, павышэння іх заробкаў і паляпшэнне ўмоваў працы настаўнікаў.
Недахоп настаўнікаў – гэта сур’ёзная праблема для сярэдняй адукацыі ў Нідэрландах. Паводле арганізатараў забастоўкі, настаўніцкіх кадраў не хапае прыкладна ў 40% галандскіх школаў. У сераду, 6 лістапада ніжняй палата галандскага парламенту абмяркоўвае бюджэтныя выдаткі на адукацыю.
PAP/эж