Французскі ўрад прадставіў новую праграму кантролю над прытокам імігрантаў. Яна складаецца з дваццаці пунктаў і ўжо падвяргаецца крытыцы з боку палітычных асяроддзяў краіны.
Праграма, у тым ліку, аблягчае ўмовы працоўнай іміграцыі ў залежнасці ад бягучых патрэбаў французскай дзяржавы. Гэты тып іміграцыі тычыцца каля 30 тысяч чалавек, якія выконваюць канкрэтныя прафесіі. У цяперашні час, гаворка ідзе, напрыклад, пра ветэрынараў.
Апрача таго да паўмільёна будзе павялічаная дазволеная колькасць замежных студэнтаў.
Прэм'ер-міністр Францыі Эдуар Філіп растлумачыў, што ўрад прыняў праграму з мэтай, вярнуць кантроль над іміграцыйнай палітыкай. Гаворка ідзе пра тое, каб удакладніць правілы прыёму імігрантаў і іх інтэграцыі з французскім грамадствам.
Прэм'ер абвясціў аб ліквідацыі „дзікіх” лагераў імігрантаў на поўначы Парыжа і стварэнне новых цэнтраў для ўцекачоў, а таксама ўзмацненне жорсткасці правілаў прадастаўлення грамадзянства і выдачы віз.
аз