Беларуская Служба

Польшча не забывае пра расійскую анэксію Крыму і акупацыю Данбасу

09.11.2019 15:15
У польскай амбасадзе ў Кіеве з вызваленымі з расійскага палону ўкраінцамі сустрэлася віцэ-спікер польскага Сейма Малгажата Гасеўска.
 .
Польскі сцяг.Photo: DavidRockDesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

Віцэ-спікер польскага Сейма Малгажата Гасеўска (Małgorzata Gosiewska) сустрэлася ў Кіеве з вызваленымі з расійскага палону ўкраінцамі. Польская палітык заклікала працягваць намаганні па вызваленні украінскіх грамадзянаў, якія надалей утрымліваюцца ў расійскіх турмах па палітычных матывах.

Сустрэча з вызваленымі ў верасні палоннымі адбылася ў польскай амбасадзе ў Кіеве. Малгажата Гасеўска падкрэсліла, што грамадствы ў Польшчы і Еўропы павінны памятаць пра расейскую акупацыю Крыма і часткі Данбаса. Яна дадала, што Польшча дапамагае і будзе дапамагаць украінцам, якія знаходзяцца ў зняволенні ў Расіі.

- Мы адкрыта ставімся да розных праектаў, якія будуць рэальнай падтрымкай для тых, хто выйшаў на волю і іх сем’яў. Мы таксама плануем ангажавацца ў далейшыя дзеянні з мэтай вызвалення астатніх палонных.

На сустрэчы ў польскім пасольстве таксама прысутнічалі дыпламаты з іншых еўрапейскіх краін, між іншым, з Іспаніі і Латвіі.

7 верасня Украіна і Расія абмяняліся палоннымі. Ва Украіну вярнуліся 11 украінскіх мірных жыхароў і 25 вайскоўцаў. Паводле ацэнак, па палітычных прычынах у расійскіх турмах знаходзіцца яшчэ каля 100 украінцаў.

аз