Беларуская Служба

Сенатары-дэмакраты заклікаюць Байдэна хутчэй накласці санкцыі на Nord Stream 2

25.03.2021 16:26
Спрэчны праект  агульным коштам 11 мільярдаў долараў гатовы прыкладна на 94%. 
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneStefan Dinse/shutterstock

«Гэты трубаправод павінен быць спынены, і ваша воля мае важнае значэнне для дасягнення гэтай мэты», – падкрэслілі ў лісце Боб Мэнэндэс (кіраўнік Камітэта па міжнародных адносінах Сената ЗША) і Джын Шахін, якая ўзначальвае падкамітэт па пытаннях супрацоўніцтва ў Еўропе і пытаннях рэгіянальнай бяспекі.

Спрэчны праект  агульным коштам 11 мільярдаў долараў гатовы прыкладна на 94%.  Аналітыкі кажуць, што будаўніцтва можа скончыцца сёлета ў чэрвені – верасні. Гэта азначае, што часу для дзеянняў новай адміністрацыі ЗША застаецца вельмі мала.

У апошнія дні можна назіраць, што пазіцыя ЗША па спрэчным трубаправодзе, па меншай меры ў вербальнай плоскасці, становіцца больш жорсткай. Нядаўна Энтані Блінкен заявіў, што Паўночны паток 2 «парушае правілы энергетычнай бяспекі ЕЗ і пагражае эканамічнаму і стратэгічнаму становішчу Украіны, а таксама Польшчы». Дзяржсакратар ЗША таксама заклікаў датычных да будаўніцтва газаправода неадкладна спыніць працы.

energetyka24/эж