Беларуская Служба

G7 зоймецца пытаннем расійскай прапаганды

02.05.2021 20:31
Расійская прапаганда бачна між іншым падчас вакцынацыі ў краінах ЕЗ і Захаду.
  G7
Удзкльнікі групы G7PAP/EPA/IAN LANGSDON

Дзяржавы групы G7 зоймуцца праблемай расійскай прапаганды. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дамінік Раб.

Як ён адзначыў у размове з агенцтвам Reuters, група разгледзіць прапанову аб стварэнні механізму хуткага рэагавання, які будзе процідзейнічаць расійскай прапагандзе і дэзінфармацыі. Ён дадаў, што G7 заахвочвае да такога рашэння Вялікабрытанія, якая ўзначаліць групу ў гэтым годзе. Ён сцвердзіў, што супраць хлусні і ілжывай інфармацыі, якая распаўсюджваецца Расіяй, трэба дзейнічаць разам, а не індывідуальна. Ён дадаў, што доступ да сапраўднай інфармацыі павінен быць гарантаваны людзям усяго свету, у тым ліку грамадзянам Расіі і Кітая.

G7-гэта група з сямі найбагацейшых дзяржаў свету. Акрамя Вялікабрытаніі да яе адносяцца: Францыя, Японія, Германія, ЗША, Італія і Канада. Калісьці ў групу ўваходзіла і Расія, аднак яе ўдзел прыпынілі іншыя члены пасля анексіі Крыму. У 2017 годзе Расія канчаткова пакінула групу.

IAR/аев