Беларуская Служба

Помнік благаслаўлёнаму святару Ежы Папялушку ў Нью-Ёрку чарговы раз апаганены

06.05.2021 10:05
Помнік знаходзіцца ў польскім раёне, у Грынпойнце, на плошчы Папялушкі.
fot. NACArchiwum Grażyny Rutowskiej
fot. NAC/Archiwum Grażyny RutowskiejNAC/Archiwum Grażyny Rutowskiej

Вандалы апаганілі яго ў шосты раз. На галаву фігуры быў накладзены чорны поліэтыленавы пакет, а вакол статуі было раскідана смецце.

Палякі, якія там пражываюць, паведамілі паліцыю, гарадскія ўлады і консульства Польшчы пра акт вандалізму. «Мы зробім усё, што ад нас залежыць, каб усталяваць маніторынг на помніку. Ежы Папялушка не толькі святар і блаславёны Каталіцкага касцёла, але і змагар за свабоду. Без яго немагчымай была б перамога над камунізмам у Польшчы», – заявіў генеральны консул Адрыян Кубіцкі.

Падчас папярэдніх актаў вандалізму помнік быў афарбаваны ў чырвоны колер, на ім былі напісаны лозунгі «За Сталіна і Леніна», была збіта галава.

Гранітны помнік, прысвечаны памяці забітага святара Ежы Папялушкі, быў пабудаваны ў 1986 годзе па ініцыятыве Кангрэса польскіх амерыканцаў. Яго аўтар – польскі скульптар Станіслаў Лютастаньскі.

ав

Мінаюць 35 гадоў з дня пакутніцкай смерці блаславёнага ксяндза Ежы Папялушкі

19.10.2019 14:31
Ксёндз Ежы Папялушка сваю папулярнасць здабыў, адпраўляючы Імшы за Айчыну на варшаўскім Жалібажы, дзе гаварыў патрыятычныя казанні. 

Сёння - 40-я гадавіна жнівеньскага страйку ў Гуце Варшава

28.08.2020 10:20
Гута стала першым у сталіцы заводам, які абвясціў страйк, падтрымаўшы забастоўку Гданьскай суднаверфі.