Беларуская Служба

Facebook адмаўляецца ад тэхналогіі распазнання асобы

11.11.2021 07:31
Facebook ідэнтыфікуе карыстальнікаў, стварыўшы лічбавы адбітак твару з публікацый, якія яны загрузілі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Facebook абвясціў, што адмаўляецца з выкарыстання тэхналогіі, якая дазваляе карыстальнікам платформы распазнаваць твар на аснове фота і відэа, паведаміла BBC. Нагадваем, Facebook ідэнтыфікуе карыстальнікаў, стварыўшы лічбавы адбітак твару з публікацый, якія яны загрузілі. Гэта дапамагае Facebook аўтаматычна пазначаць карыстальніка ў малюнках і відэа, змешчаных таксама іншымі карыстальнікамі платформы.

Facebook выкарыстоўвае тэхналогію распазнання асобы здавён, аднак апошнім часам платформа сутыкнуўся з хваляй крытыкі. Функцыю абвінавацілі ў недакладнасці ў распазнанні твараў. Сумневы выклікала таксама павага да прыватнасці карыстальнікаў і спосабы выкарыстання тэхналогіі.

Віцэ-старшыня Facebook па пытаннях штучнага інтэлекту Жэрам Пэсенці паведаміў, што з-за шматлікіх сумненняў кампанія плануе абмежаваць функцыю распазнавання твараў вузкай групай выпадкаў.

Таксама іншыя кампаніі, такія як Amazon і Microsoft, прыпынілі прапанаваць свае прадукты з праграмным забеспячэннем, якое дазваляе карыстальнікам распазнаваць твар.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка