У 2020 годзе ў Японіі было зафіксавана на 28% больш суіцыдаў сярод працуючых жанчын, чым у сярэднім за апошнія 5 гадоў. У групе жанчын, якім менш чым 30 гадоў, гэты рост склаў ажно 60%, паведаміла штодзёнка Yomiuri Shimbunу са спасылкай на ўрадавыя крыніцы.
Адна з магчымых прычын такога росту – павелічэнне групы жанчын, якія працуюць без пастаяннай дамовы аб працы. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны, менавіта гэтая група працаўнікоў падвяргалася большай рызыцы падзення заробкаў з-за пандэміі Covid-19.
У 2020 годзе ў Японіі было зарэгістравана крыху больш за 21 тысячу самагубстваў, то бок на 4,5 працэнта больш, чым у папярэднім годзе. Гэта амаль самы высокі рост з таго часу, калі ў краіне пачаліся збіраць такія дадзеныя, то бок з 1978 года.
Больш за тое, на рост агульнага паказчыка ўплываюць у асноўным суіцыды сярод працуючых жанчын. Колькасць самагубстваў сярод беспрацоўных жанчын застаецца на нязменным узроўні. У сваю чаргу рост суіцыдаў сярод працуючых жанчын павялічыўся ў параўнанні з пяцігадовай сярэдняй на 28%.
Асаблівы рост самагубстваў зафіксаваны сярод офісных работнікаў, супрацоўнікаў гандлю і службы аховы здароўя.
PAP/ аз