Генпракуратура Літвы пачала расследаванне агрэсіўных дзеянняў Расіі ва Украіне. Мэта расследавання – збор і дакументаванне паказанняў, якія дапамогуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці вінаватых у агрэсіі.
Сёння пракуратура паведаміла, што расследаванне тычыцца злачынстваў супраць чалавечнасці і ваенных злачынстваў пасля ўварвання расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны.
Расследаванне распачата на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Яны тычацца непрымальнага абыходжання з людзьмі, нападаў на мірных жыхароў, медыкаў, разбурэння дамоў і іншай інфраструктуры, а таксама агрэсіі і забароненых ваенных дзеянняў.
«Разумеючы, што менавіта ўкраінская пракуратура мае найбольшае права прыцягваць да крымінальнай адказнасці за ваенную агрэсію на тэрыторыі сваёй краіны, мы разумеем, што ёй патрэбна дапамога ў такіх працэсах», – паведаміла літоўская пракуратура.
На гэтым тыдні Міністэрства юстыцыі Літвы таксама падала ў пракуратуру заяву аб распачынанні падрыхтоўчых вытворчасцей у дачыненні да прэзідэнтаў Расіі і Беларусі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.
IAR /аз