Вялікабрытанія і ЗША дадуць Украіне ўзбраенне для супрацьстаяння ў вайне з Расіяй, паведаміў кіраўнік Офісу прэзідэнта Андрэй Ярмак.
Паводле яго слоў, Вялікабрытанія паставіць, у прыватнасці, бронетэхніку, аснашчаную пускавымі ўстаноўкамі для зенітных ракет – Stormer. У сваю чаргу ЗША перададуць Украіне зенітныя комплексы Stinger, супрацьтанкавыя ракетныя комплексы Javelin і іншае абсталяванне.
Афіцыйны Кіеў пастаянна зазначае, што для паспяховага супрацьстаяння агрэсару ўкраінскай арміі неабходнае сучаснае ўзбраенне і тэхніка. Нядаўна было заяўлена, што Украіна мае вострую патрэбу ў сістэмах СПА.
вс