Беларуская Служба

Расія расхіствае сітуацыю вакол Прыднястроўя

27.04.2022 08:56
Раніцай рускія захопнікі другі раз нанеслі ракетны ўдар па мосце праз Днястроўскі ліман, гэтым разам ён быў зруйнаваны.
Месца паўторнага ракетнага ўдару Крыніца: google.com

Расія працягвае расхістванне сітуацыі з правакацыямі вакол Прыднястроўя, арганізуючы імітацыі тэрактаў, анансуючы ракетныя ўдары і рассылаючы паведамленні жыхарам «ПМР» ад імя Узброеных Сіл Украіны з панічнымі заклікамі да эвакуацыі. Расейская групоўка войскаў у Прыднястроўі прыведзена ў поўную баявую гатовасць афіцэр АК «Поўдзень» Уладзіслаў Назараў.

Тым часам у Адэскай абласной вайскова-цывільнай адміністрацыі паведамілі, што ўкраінскія вайскоўцы кантралююць сітуацыю на мяжы з непрызнаным Прыднястроўем. УС Украіны працягваюць контрдыверсійную аперацыю ў рэгіёне і маюць пэўныя вынікі. У Чорным моры ваенныя караблі РФ не вырашаюцца набліжацца да берагоў Адэскай вобласці.

Раніцай рускія захопнікі другі раз нанеслі ракетны ўдар па мосце праз Днястроўскі ліман, гэтым разам ён быў зруйнаваны.

suspilne/pap/эж

Прэзідэнт Мая Санду склікала Савет бяспекі ў сувязі з сітуацыяй у Прыднястроўі

26.04.2022 16:26
У непрызнавай Прыднястроўскай рэспубліцы, на тэрыторыях, якія кантралююць расійскія войскі, адбылася серыя выбухаў.