Беларуская Служба

Прэм'ер Матэвуш Маравецкі: Вайна ва Украіне аказвае ўплыў таксама на Беларусь

21.06.2022 12:01
Беларускае грамадства змянілася і гатовае далучыцца да сямʼі свабодных і дэмакратычных краін, заявіў кіраўнік польскага ўраду.
-
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што расійская агрэсія супраць Украіны будзе мець сурʼёзныя наступствы для сістэмы бяспекі ў Еўропе, але гэта таксама дасць магчымасць рэфармаваць гэтую сістэму. У сваім выступе на Міжнароднай канферэнцыі Каліноўскага ў Еўрапарламенце кіраўнік польскага ўрада таксама падкрэсліў значэнне вайны для Беларусі:

- Беларускае грамадства змянілася і гатовае далучыцца да сямʼі свабодных і дэмакратычных краін. Мы стаім на баку дэмакратычнай Беларусі, і тамтэйшыя дэмакраты могуць разлічваць на нашу падтрымку ў гэты цяжкі час.

Канферэнцыя Каліноўскага, арганізаваная Партыяй кансерватараў і рэфарматараў, у тым ліку еўрадэпутаткай Аннай Фатыгай, прысвечана будучыні дэмакратычнай Беларусі. Перамовы еўрадэпутатаў і экспертаў таксама будуць тычыцца ролі Беларусі ў вайне ва Украіне.

IAR/аз

Упершыню з 2020 года ў Еўрапарламенце адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная Беларусі

21.06.2022 07:58
Гэта магчымасць вярнуць Беларусь у парадак дня і знайсці шляхі вырашэння практычных праблемаў, лічыць Офіс Ціханоўскай.

Пры ЕC створаць групу па пытаннях беларусаў

21.06.2022 09:03
Група пачне сваю працу ўжо на гэтым тыдні і будзе збірацца на рэгулярнай аснове, паведамляе офіс Ціханоўскай.